Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Ад цябе пайду я



Ад цябе пайду я… Усміхнуся горка,
Пажадаю шчасця… Усё, іду далей.
Знікнуць мае крыўды, сум мой пройдзе зноўку,
А ў душы заціхне злосны дуралей.

Потым сэрца ўспомніць, як было балюча,
І ад успаміну моцна забаліць,
І слязінка-кропля не вадой гаючай,
А агністай лавай шчокі арасіць.

І назад вярнуся пасярод злой ночы,
Валасы пабачу чорныя твае,
Абдыму… Нясмела гляну табе ў вочы,
І… прачнуся раптам…каб забыцца з сне.

3.11.2011





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ад цябе пайду я - Іван Цвірка