Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Цябе сустрэў я на кватэры

Цябе сустрэў я на кватэры,
Звычайную і таямнічую.
На той удушлівай кватэры
Тварцы збіраліся тутэйшыя.

Хто верш чытaў, хто толькі слухаў,
Хто жартаваў, хто песні пеў.
Хто піў віно, хто спаў пад мухай,
Хто цыгарэтаю дымеў.

У тым тварцоў жывым угары
Ты яркім прoменем свяціла.
Адразу стаў тваёй ахвярай-
Скруціла ушчэнт кахання сіла.

Прагутарылі шчыра вечар,
Дамоў правёў як у тумане…
і завяршылася сустрэча,
Як у любоўным тым рамане.

А хутка як вадой заліўся
Твой да мяне кахання пыл.
Я на табе чуць не жаніўся
Цябе ў душы багатварыў…

Але ж цябе і не краналі
Мае душэўныя пачуцці.
Табе патрэбны толькі “мані”,
Усе думкі аб грашовай муці.

Але ж табе я не суддзя.
Рабі, што хочаш ты цяпер.
і калі будзеш у злаце ўся,
Я буду рады за цябе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Цябе сустрэў я на кватэры - Дзмітрый Мірановіч