Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я напішу верш для цябе

Я напішу верш для цябе
Удзень самотны і журботны.
Як сонца ўтопіцца ў вадзе –
Я напішу верш для цябе.

Я напішу верш для цябе
Апалым полымем пачуццяў.
Асадкай сэрца у мане –
Я напішу верш для цябе.

Я напішу верш для цябе
Стагоддзем вечнай адзіноты.
Палётам дзіды на вайне –
Я напішу верш для цябе.

Я напішу верш для цябе
Збуцвелым кветам асалоды.
Нектарным прысакам у сне –
Я напішу верш для цябе.

Я напішу верш для цябе
Маладзікова срэбнай сцюжай.
Калі прачнешся без мяне –
Я напішу верш для цябе.

Я напішу верш для цябе
Сутоннем пожадным і прагным.
У барвах смутку і ў смузе
Я напішу верш для цябе.

Я напішу верш для цябе
Удзень самотны і журботны.
Стагоддзем вечнай адзіноты,
Збуцвелым кветам асалоды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я напішу верш для цябе - Павел Гаспадыніч