Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Багдановіч, ратуй

Багдановіч, ратуй,
Ад знікнення ратуй, ад нямоты.
Пачуццём тым гаручым ратуй,
Праз якое ты быў не самотны.

Багдановіч, даруй,
Што ў цябе мы вучыліся мала –
Мы да Коласа йшлі чарадой,
Нас выводзіў у людзі Купала.

Багдановіч, пачуй,
Як знясіленым лебедзем слова –
Беларускае слова! –
Над магілаю кружыць Стральцова.

Багдановіч, вартуй,
Кожны крок наш і і рух недарэчны…
Хай загадка твая
Застаецца загадкаю вечнай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (4 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Багдановіч, ратуй - Леанiд Дранько-Майсюк