Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пачуй

Пачуй мяне, пачуй,
Другую не цалуй.
Ёй не кажы :кахаю.
Убач мяне, убач,
Ад слёз маіх заплач,
Успомні, што чакаю.
Як заквітнее май,
Згадай мяне, згадай,
Пачуй былую песню.
Пакінь чужую ноч,
У наша шчасце кроч,
Твае мары здзейсню.
Вырву з ланцугоў,
З ран адмыю кроў,
Пачнём усё зпачатку.
Яе ты не цалуй,
А лепш мяне адчуй,
Маланкаю блісну знянацку.
Мой голас хай у вушах,
А вочы ў вачах,
Падумаеш, што розум страціў.
Шлях адшукаць спяшай
У наш сапраўдны рай.
Не мне, сабе ты здрадзіў.
Пачуй мяне, пачуй,
Яе ты не цалуй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пачуй - Таццяна Станюш