Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ратуй, о Божа, грэшнікаў Зямлі!

Ратуй, о Божа, грэшнікаў Зямлі!
Пашлі надзею ў вобразах і словах!
Сваёй любоўю сэрцы іх залі
І асвятлі разумнасцю галовы!

Даруй грахі знямоглым ад пакут,
Пазбаў хвароб убогіх і збалелых!
І дай па веры кожнаму, хто тут
Адною верай цешыць дух і цела!

А прыйдзе час канца турбот зямных,
Калі ўсе справы сыйдуцца на сконе,
Вазьмі ў нябёсы, Ойча, душы іх
І пранясі над зеўрай у далонях!

9.09.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ратуй, о Божа, грэшнікаў Зямлі! - Таццяна Дзям'янава