Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не вер

Такі спрадвек закон прыроды –
У поўдні цень найкарацей,
А дзень хінецца да заходу
І цень, што міг, – усё даўжэй.

Няйначай волат вырастае,
Не менш вярсты да галавы,
І кожны крок переступае
Так лёгка рэчкі і равы.

Мінаеш нівы, агароды,
Імпэту не спыніц твайго,
Здаецца, лес не перашкода,
А крок – праскочыш і яго.

Ды не ўпівайся асалодай,
Дарма, што гэтак кажа зрок,
Не вер ты ценю прад заходам,
Твой не такі магутны крок!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не вер - Пятрусь Броўка