Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Узляцела гэтак міла

Узляцела гэтак міла
Рук пяшчотнае ласо.
Зноў мяне ты затапіла
Поймай русых валасоў.

За дзвярыма ноч залегла.
Млее цесная павець.
Пачуцця твайго залева
За фіранкамі павек.

У тваіх цалунках вязне
Голас мой, і чэзне дых…
Ці ж навечна я твой вязень?..
Ці ж мая навечна ты?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Узляцела гэтак міла - Віктар Стрыжак