Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Я прысягаў не раз, не двойчы

Я прысягаў не раз, не двойчы
Не абуджаць у сэрца зноў
Тваю паходку, стан дзявочы,
Загадкавых апошніх слоў.

Я уцякаў, нібы злачынца,
З пакутнай катаргі, хутчэй,
Каб адзінотаю лячыцца
Ад варажбы тваіх вачэй.

Я адракаўся, нібы здраднік,
Ад цёмных кос.
Я голас твой
Усё глыбей, усё старанней
Хаваў у памяці сваёй.

I марна ўсё!
За мной усюды,
Сама не знаючы таго,
Ідзеш па нейкаму прысуду
Ты і ў ваду і у агонь…

За днямі дні праходзяць цугам.
А я, знаць, вымушаны век
Блукаць бяздомным валацугам
Пад ценем ласкавых павек.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я прысягаў не раз, не двойчы - Пiмен Панчанка