Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Паразмаўляйце са мной



Паразмаўляйце са мной, мне млосна.
Хаця пра што-небудзь,
Хаця аб нейкай лухце.
Паразмаўляйце, прашу вас,
Мне можна верыць,
Але гэтак сама кажуць усе…

Але я не такі…
І так кажуць таксама,
Ну што сказаць, я не буду хлусіць.
Чалавек бывае такім прадказальным,
Калі прабуе адказ знайсьці.

Паразмаўляйце са мной, мне блага.
Чытаеш? Чытай, але гэта не верш.
Гэта бакал ў якім горыч і смага
Змяшалісь ў агідны напой найперш.

Паразмаўляйце са мной, мне кепска.
Ты яшчэ чытаеш? Тады чытай.
Наш сусвет не мае абрысу і межаў,
Ды я ўсё ж знайшоў яго небакрай.

Паразмаўляйце са мной, мне можна
Сказаць пра ўсё што турбуе й гняце,
Сказаць аб тым што трываць невыносна,
Сказаць пра тое што вы ў бядзе…





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Паразмаўляйце са мной - Васіль Гардзіёнак