Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дранікі

Дранікі – сіла, кажуць, што дранікі –
Гэта культура нейкай керамікі.
Дранікі – гэта смачная акцыя,
Якую праводзіць бульбяная нацыя.

Дранікі, мабыць, крышку сімволіка
Без рэферэндумаў, з сэнсам і логікай.
Дранікі – гэта нават палітыка,
На думку наватараў і аналітыкаў.

Не патрабуюць ратыфікацыі,
Вось дапаможнік па эксплуатацыі:
Дранікі можна есці са скваркаю
Ці з малачком і вядома ж сьмятанкаю…

Ды і чаго вас вучу, калі дранікі
Кожны хоць раз смакаваў, і збіраліся
На барадзе слінкі ў цэлае возера.
Дранікі – сіла, астатняе – дробязі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дранікі - Яўген Карлюк