Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што ёсць каханне?

Што ёсьць каханне?
То сэрца, якое
Ператвараецца ў птушку.
Гне, разрывае
Жалезны абруч
Грудной клеткі –
І вылятае на волю.
Каб зліцца ў адзінае цэлае
З такой жа –
Нябеснаю птушкаю –
І адляцець ім
У сёмае неба.

2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Што ёсць каханне? - Ніна Аксёнчык