Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты ведаеш, ёсць два Свiцязi

Ты ведаеш, ёсць два Свiцязi
Два, можна сказаць, браты
Два светлыя хлопцы-вiцязi
Мiж нашай хлуснi й лухты

З вадою такой празрыстаю
З чаротам па берагах
Што душы ад бруду чысцiць нам
I сiлы дае у руках

Я знаю, паэты слынныя
У вершах апелi той
Што хвалi нясе няспынныя
Наваградскай стараной

Валынскi – не знаю, хто узгадваў
А ён мне крыху даражэй
Бо нас у дзяцiнстве радаваў
I стаў да душы блiжэй

Два Свiцязi – два прытулачкi
Мiж небам i грэшнай зямлёй
I плёскат iх мне усё чуецца
З абодвух бакоу на ёй

Два Свiцязi – вочы сiнiя
Што ў неба глядзяць з зямлi
Мне гэтаю ноччу снiлiся
Бо сэрца ў палон ўзялi

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты ведаеш, ёсць два Свiцязi - Уладзімер Гардзейка