Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Для чакання ў мяне ёсць

Для чакання ў мяне ёсць
Многа летаў і многа зім,
Ты мой самы чаканы госць,
Ты ніколі не станеш чужым.

Для вітання ў мяне ёсць
Многа добрых і светлых сноў,
Ты мой самы любімы госць,
Ты заўсёды мая любоў.

Для сустрэч у мяне ёсць
Непаўторная стома начэй,
Ты мой самы жаданы госць,
Ты жаданне – няма ярчэй.

Для чакання нязменна ёсць
Многа летаў і добрых сноў,
I не бойся спазніцца, госць,
Там, наперадзе, шмат вякоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Для чакання ў мяне ёсць - Вольга Ласаева