Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я выдумаў цябе, ці ёсць

Я выдумаў цябе, ці ёсць
Ты сапраўды на гэтым свеце,
Як ёсць адчай, як ёсць мілосць,
Як ёсць спякота ў кожным леце.

Калі не выдумаў, тады
Чаму цябе няма са мною
Ля абначэлай чарады,
Пад аблачынай праліўною?

Ля абначэлай чарады
Маіх гадоў, што засталіся
Шукаць забытыя сляды
На доле і ў нябеснай высі.

Пад аблачынай праліўной
Маёй гаркоты і маркоты,
Па той адной, па той адной,
Якую ведаеш даўно ты.

Табой назвалася яна –
Чыя мана, чыя віна…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)
Loading...

Верш Я выдумаў цябе, ці ёсць - Рыгор Барадулін