Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ёсць два словы

Ёсць два словы, займеннікі два,
Што ратоўча гучаць з нематы
І якім падуладна трава,
Лесу гонкага шолах густы.
Ёсць два словы, займеннікі два –
Я і Ты.

Тыя словы разбудзяць сінеч,
Тыя словы народзяць зару,
Разарвуць цемру ночы, як меч,
Сонца ўздымуць увысь-угару.

І тады заблішчыць сінява,
Загарацца ад промняў лісты…
Ёсць два словы, займеннікі два –
Я і Ты.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Ёсць два словы - Мікола Шабовіч