Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СЛОВЫ ПРА ВЕЧНАЕ – “AVE MARіA…”

На Свята Ахвяравання Панскага (Маці Божай Грамнічнай)

Вецер пяе, кліча птушак у вырай,
Мокрае лісце – жоўтым у дзверы.
Словы лагодныя: “AveMarіa…”;
Як чысты свет і масты нашай веры.

Праз сотні дзён, абрываючы крылы,
Па першай вадзе вярнуцца да хаты.
Абшары прамовяць: “Ave Marіa…”
На ліпе старой запішчаць бусляняты.

Нізкі паклон да зямлі мой Радзіме,
Што слухаць і бачыць мяне навучыла.
Словы пра вечнае -“Ave Marіa!”,
Вера людзей і зямлі нашай сіла.

02.02.2013, Сяргей Брандт

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш СЛОВЫ ПРА ВЕЧНАЕ – “AVE MARіA…” - Сяргей Брандт