Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НАРАДЗIСЯ IЗНОЎ

Бог з усмешкай закрые старонку,
Прачытае напамяць радок.
Пакладзе да сябе ў скарбонку
Верша добрага ладны слупок.

Прарыфмуюцца словы з пашанай,
У вокны загляне альховая медзь.
Чорны замак – сон дзiўны Гальшанаў
Давядзецца iзноў паглядзець.

Ён сказаў i, напэўна, так будзе,
Бо дзень мае на таленты смак.
Скажуць потым, прачнуўшыся людзi,
“Ён – сапраўдны народны мастак!

Вось трымай ад краiны вяночак!”
На плiце зiхацiцца радок.
“Нарадзiцца яшчэ ты не хочаш?”
Спросяць цiха Анёлы i Бог.

07.04.2013 Сяргей Брандт

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш НАРАДЗIСЯ IЗНОЎ - Сяргей Брандт