Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падманнасць

Не ўсё што ярка золатам блішчыць
Ў рэчаіснасці ім можа апынуцца.
Таму заўсёды вельмі пільным трэба быць,
Інакш аднойчы можна жорстка падмануцца.

Звычайна пад яскравай абалонкай
Меркуем мы знайсці сапраўдны дыямант.
І як жа нам бывае потым горка
Усведамляць што гэта быў глыбокі зман.

Першае ўражанне нас дурыць досыць часта,
І пераважна тых хто сам не супраць ашуканства.
Давяраць яму ніколі ў жыцці не варта,
Каб нам адным цудоўным днём ў дурнях не застацца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Падманнасць - Зміцер Аўчыннікаў