Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларуская памяркоўнасць

Аднойчы просіць бацьку карапуз:
-Ты раскажы мне, калі ласка, тата,
Што значыць – памяркоўны беларус.
Якраз быў бацька справаю заняты:
Ён нейкі брус збіраўся разразаць.
Спачатку дасканала ўсё абмераў,
Затым, каб на сябе не наракаць,
Усё ў каторы раз яшчэ праверыў.
Праверыўшы, паскроб у барадзе,
Глядзіць на сына хітрымі вачыма
І на старое месца брус кладзе:
-Хай паляжыць – спатрэбіцца, магчыма.
І сын без слоў адразу зразумеў,
Што з памяркоўным беларусам справу меў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Беларуская памяркоўнасць - Мікола Пацяюк