Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кропка

Кропка…
***********************************
Спыніліся кахання майго крокі…
Жалобнага маўчання не паруш…
Я не спяшалася паставіць кропку –
Само зайшлося ў лабірынце сцюж…

Пакуль магло, карабкалася ўгору
І дыхала пяшчотаю праз боль,
Ды збілася са шляху, год каторы
Шукаючы жыццёвай піраміды соль…

Яму і дыхаць стала немагчыма,
І невыносна-жудасна цярпець,
Як пачынаў ліхі пярун няспынна
Вачыма гнеўна зыркаць і грымець.

…Ну вось і ўсё. Здаецца, адбалела…
Ды з памяці не вырвеш карані
Хвілін тых, калі сэрца маё млела
У тым спакусліва-падманлівым агні…
11-12.07 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Кропка - Лёля Багдановіч