Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рэчка Труба

І мроіць зноўку прад вачыма;
Чыгунка, лес, ускрай лагчыны,
Труба, што рэчкай не назваць
І водар траў, дзе сенажаць,

І льецца з памяці, з душы,
Ад летаў мінуўшых бяжыць
Рака, якую – беражы!
Бо без яе – табе ня жыць!

Забудеш як – і абарвецца!
Мо шышка сьпелая з яліны –
Голас душы і голас сэрца,
І голас сьветлай Бацькаўшчыны.
-02.10.12.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рэчка Труба - Міхась Карцялёў