Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Схіляю галаву я перад тым

Схіляю галаву я перад тым,
хто валадарыць над бязладдзем гукаў,
хто правядзе вас, як дзіця, за руку
у свет, дзе толькі музыка і ты.

Сальецца ўсё ў адзіны светлы гук,
і стане сэрца і душы парывам,
і хочаш, каб ужо не паўтарылі
той свет дзівосны, вылятае што з-пад рук.

Душа ж у чалавека, як арган.
Тут не заўсёды зробіш даспадобы,
каб з мноства рысак вынікла асоба,
як не заўжды сыграеш без заган.

Сапраўдны голас цяжка заглушыць.
А што рабіць, каго спытацца, дзе ты,
калі з налёту бабінае лета
рукой ударыць па струнах душы!?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Схіляю галаву я перад тым - Мікола Аляхновіч