Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пад’яжджаючы да Мiнска… (урывак)

Сягоння з апошнiм вайсковым бiлетам
Дадому, дахаты са службы я еду.
I вецер дняпроўскi задзьмухаў старанна
З маёй гiмнасцёркi пылiнкi Iрана.
На мяккай пасцелi ў купэ не ляжыцца:
“Цi шмат яшчэ вёрстаў да Мiнска, скажыце?” –
Пытаю наiўна у нейкага дзеда,
Хоць ведаю добра: не першы раз еду.
А дзед гаваркi i рахманы. Адразу
Ён шчодра сыпнуў мне станцыйныя назвы:
“Вось зараз пад’едзем да горада Оршы”.
I Орша здаецца за Вену не горшай.
“Далей будзе цiхая станцыя Слаўнае… “
Вядома, тут кожная станцыя слаўная.
Якiя знаёмыя назвы i словы,
Якая цудоўная родная мова!
I ўсё мiлагучна для слыху майго:
I звонкае “дзе”, i густое “чаго”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (8 votes, average: 4,50 out of 5)

Верш Пад’яжджаючы да Мiнска… (урывак) - Пiмен Панчанка