Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Святар старанна рамантуе

Святар старанна рамантуе
Ў сваім двары зламаны плот.
А побач хлопчык шпацыруе,
Ажно глядзіць, здаецца, ў рот.

– Што, дзетка, вучышся сталярыць?

– Ды не… Мне б толькі вось пазнаць:
Калі святар па пальцу ўдарыць,
Што будзе ён тады крычаць?

18.03.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Святар старанна рамантуе - Таццяна Дзям'янава