Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш А жыву так старанна, наколькі магчыма

А жыву так старанна, наколькі магчыма,
Як любая другая дзяўчына, жанчына,
Праца ды крама, прыборка ў пакоі –
Усе справы мае засталіся са мною.
Помню, верыла шчыра – ўсё гэта мінецца
Адразу ж, як лёс мой з тваім размінецца.
I вось жа (так смешна!) цябе не стала,
А жыццё стаіць як стаяла,
Дакладней сказаць – ідзе,
I дакладней – у бездань павольна ляціць.
Як агідна, агідна зрабілася жыць!
Без цябе – а ўсё ж так, як з табою.
Для жыцця паўнаты – у сцяну б галавою
Ці пад колы якой электрычкі падлезці,
А патрэбна ўставаць, апранацца, есці,
На працу, у краму, ізноўку дахаты,
I гэтак штодзень і штогод як закляты.
Сябры суцяшаюць: “Паслухай, бог з ім!
Навошта пакутаваць глупствам такім?
Цябе ён забыў, ну прабач – аксіёма,
Дык вылезь нарэшце з халоднага дома!”
А я не вылажу. Жыццё – благадаць.
I холад кахання пачаў саграваць.
I кожны мой дзень за другі весялей.
Мне добра. Мне цёпла. Яшчэ цяплей.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш А жыву так старанна, наколькі магчыма - Вольга Ласаева