Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы людзі свабодныя

Мы людзі свабодныя,
Вольныя птахі, –
Магутныя, грозныя
Крылляў размахі.

Зямлю непасціглую
Сэрцам пранялі,
Нябеснай валодаем
Сонечнай даллю.

I поўдні, і поўначы
Нам падуладны,
Калышам усходамі
Й захадам здрадным.

Змагаемся з громамі
Сілай нязмернай,
Пярун з бліскавіцамі
Служыць нам верна.

Шлях зоры крамлёўскія
Ў сонцы цярэбяць,
Ляцяць ясназорныя
Сокалы ў небе.

Мы людзі свабодныя,
Вольныя птахі, –
Магутныя, грозныя
Крылляў размахі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мы людзі свабодныя - Янка Купала