Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзяўчыненька, шуміць гай

– Дзяўчыненька, шуміць гай,
– Дзяўчыненька, шуміць гай,
Каго верна любіш, не забывай.
Каго верна любіш, не забывай.
– Няхай шуміць, хай гудзе:
– Няхай шуміць, хай гудзе:
Ды хто верна любіць – той сам прыдзе.
Ды хто верна любіць – той сам прыдзе.
– Дзяўчыненька, адчыні,
– Дзяўчыненька, адчыні,
Хаця ж маё сэрца развесялі.
Хаця ж маё сэрца развесялі.
– Ой, не буду адчыняць,
– Ой, не буду адчыняць,
Бо захочаш ночаньку начаваць.
Бо захочаш ночаньку начаваць.
– Ой, не буду, не буду,
– Ой, не буду, не буду,
Толькі ўзыйдзе месячык, я пайду.
Толькі ўзыйдзе месячык, я пайду.
Мы сядзелі да зары,
Мы сядзелі да зары,
Пакуль стала відненька на двары.
Пакуль стала відненька на двары.
Зышоў месяц і зара,
Зышоў месяц і зара,
Аставайся, мілая, здарова!
Аставайся, мілая, здарова!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзяўчыненька, шуміць гай - З народнага