Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш За акном – снегавеяў дыханне

За акном – снегавеяў дыханне.
За акном – маразы і вятры.
Снегіры ў косы вішань світаннем
Заплятаюць істужку зары.

Каля вішань, што ў вэлюме снежным,
Мне выразней малюецца свет –
Новых дум і турбот непазбежнасць
I пражытых гадоў першацвет.

Колькі раз тут заплачуць сумёты
I супыніць Начанка свой бег!
Hi трывогі ў лясах, ні самоты –
Толькі снег, толькі ўспенены снег!

Добры дзень, залацістае ранне!..
Добры дзень, снегавеі, вятры!..
Снегіры ў косы вішань світаннем
Заплятаюць істужку зары.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш За акном – снегавеяў дыханне - Віктар Гардзей