Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш За акном запацелым

За акном запацелым
Вечар мокры і цёмны,
Ты любуешся целам
І паглядам князёўны.

Ў гюту ноч будзем разам
Мы з табой, мой каханы,
Хоць і ведаю: ты
Не ў мяне закаханы.

Пацалункі, абдымкі
І прыгожыя словы
Уразаюцца ў памяць,
Як узор адмысловы.

Гэты восеньскі вечар,
Гэты вецер шалёны…
Не таго я кахаю,
Хто ў мяне улюбёны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш За акном запацелым - Вольга Ласаева