Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дні знічамі спадаюць дадолу

Дні знічамі спадаюць дадолу,
Ночы плавячы ў светлым агні.
Таямніцу Сусвету — ў падолу
Ты трымаеш святымі вачмі.

Не такая, як некалі, можа,
Была маці ласкавая ўсіх.
Ды сустрэўшы Паненку, о Божа!
Творца б Эдэм нанова стварыў!

–грэх прымаю, мой божа, бязвінны,
І, спакушаны, прагну пакут…
Зорка горкая — слодыч няспынны
Для таго, хто загнаны у кут

Той, што вочы прыгожыя мае
І пад колерам святасці іх
Нібы птаха, душу затрымае
У абдымках спякотных сваіх…

А нараніцу… мроі растаюць,
Новы зніч, нібы яблык, спадзе.
Сэрца ціха прамовіць: “Кахаю…”
І уголас: — “Паненка, цябе”!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дні знічамі спадаюць дадолу - Павел Гаспадыніч