Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першы снег… На асенняе тло

Першы снег… На асенняе тло…
На прыспаныя цемрай палі…
Нібы хтосьці чароўна святло
Над самотнай зямлёй запаліў…

Нібы ў небе бялілы развёў
І пачаў размалёўваць сусвет:
І астылыя дахі дамоў,
І прыгожыя вейкі кабет,

І праcпект, і дарогі вакол,
І галіны аголеных дрэў…
Лёгкім пухам пасыпаў, замёў
Нечы сум, нечы боль – хто што меў…

Скраб на твары надзьмуў, асвяжыў,
Сыпануў крохкай пудрай на нос…
А пасля заспяваў, закружыў –
І раптоўнае свята прынёс…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Першы снег… На асенняе тло - Таццяна Дзям'янава