Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бялюткі чысты першы снег

Бялюткі чысты першы снег,
Нібы дзіця зусім малое,
Чамусьці выклікае смех
І не дае крыху спакою.

Надзіва ён не слепіць вочы,
Не бачна сонейка з-за хмар…
Павольна па дарозе крочу,
Нібыта думак уладар.

А заўтра будзе цеплыня,
Ператварыцца снег у бруд;
Захопіць розум мітусня,
Каб там вяршыць свой дзіўны суд.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бялюткі чысты першы снег - Паўлюк Баярка