Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ноч на снезе

Празрысты снежны бляск
У цемрачнай начы
Парушыць крок сабак
Паўночнай цішыні.

Люстэркам ліхтары
На снезе зіхацяць.
І моўчкі трактары
У стойле сваім спяць.

Таемна ноч на снег
Адбітак свой нясе.
Прыемна слухаць смех,
Што вецер прынясе.

Сугробаў шмат паўсюль,
Іх бачна нават цень,
З’яўляюцца адкуль,
Не ведаем удзень.

Залочаным святлом
Месяц снег абліў.
На вёску чарпаком
Нібы вядро разліў.

Бялюткі хаты дах,
Марозна на двары.
Сцюдзёны крэпне пах
Зімовае пары.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Ноч на снезе - Надзея Шылавец