Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мой сад у снезе па калена

Мой сад у снезе па калена
Азяб у золь і снегапад…
Табе не холадна, Алена?
Табе не холадна, Алена?
Табе не хочацца назад?

Мой сад зусім не салаўіны –
У ім ахрыплыя вятры.
У ім рабіна ды каліна,
У ім рабіна ды каліна –
Вось і усе яго дары.

Мой сад пусцее без дагляду.
Яго сячэ калючы град.
Ён замаркоціўся без свята…
Ён замаркоціўся без свята…
Табе не хочацца назад?

Мой сад у снезе па калена.
Над ім і золь, і снегапад…
Табе не холадна, Алена?
Табе не боязна, Алена?
Табе не хочацца назад?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (4 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мой сад у снезе па калена - Алесь Пісьмянкоў