Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Шэра жоўтае варыва

Шэра жоўтае варыва
У небе зімняга горада
Аніяк прыгажосьцю ня вабіла.
Было холадна неяк, холадна…
І счарнелых дарогаў абрысамі
Ды збруднелага сьнега месівам
Усьміхаўся мне горад адкрыта,
Ды нявесела неяк, нявесела…
Ён глядзеў на мяне абыякава
Цемрай вокнаў, вітрынаў халоднасьцю,
Папярэджваў нядобрымі знакамі
Аб няшчасьці, аб здрадзе, аб подласьці.
Ён вітаўся вятрамі халоднымі…
А я ведаў, што будзе бальней,
Ціха крочыў па вуліцы стомлена,
Толькі сэрца захутаў мацней.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шэра жоўтае варыва - Алесь Ураза