Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пад стук колаў

Пад стук колаў…
***********************************
Мільгаюць станцыі, прыпынкі,
Грукоча коламі цягнік.
У вальсе кружацца сняжынкі.
Схаваўся ў хмары маладзік.

А за акенцам паступова
Радзее шэра-сіні змрок.
Спяшае нарадзіцца новы
Марозны студзеньскі дзянёк.

У белых футрах дрэмлюць дрэвы.
Вакол спакой і цішыня.
Не чутна ўжо птушыных спеваў.
Мароз кусаецца штодня.

Што ні кажы, зіма ні мамка –
Не будзе жарты жартаваць.
Яшчэ наладзіць нам гулянку,
“Папесціць” сёлета, відаць…
8.01 – 2016 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Пад стук колаў - Лёля Багдановіч