Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПРА КАХАННЕ

Мароз злаваўся не на жарты.
Не да спатканняў, з хат не руш!
А ты, упэўнены і ўпарты,
Прыйшоў… з букетам змерзлых руж.

А я ў танюсенькіх панчошках
(У мамы, пэўна, здаўся б шок)
Хавалася аж “да няможна”
У твой кудлаты кажушок.

І не было лістоў бальнічных,
І колькі зім ужо сплыло…
А я ў панчошках эластычных
Бягу на руж тваіх святло.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ПРА КАХАННЕ - Таццяна Цвірка