Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Насаты ды Вушаты



У вёсачцы “Тушыце Свет”
Жыý адзiн цiкавы дзед.
Ад яго непадалёк
Жыý сусед – другi дзядок.

Першы дзед малы, вушаты.
Другi – доýгi ды насаты.
Кожнай ранiцай ля лаýкi
Вёска чуе iх забаýкi.

Кажа Нос: “Паслухай, Вуха,
Вось, як будзе завiруха,
Не патрэбны кажушок,
Як такi ёсць лапушок”.

Вушаты: “А тваю такую дзюбу
Не схаваеш i у шубу.
Вось будзе некалi мароз,
Зусiм адмерзне доýгi нос”.

Насаты: “Мой суседзiк, памажы,
Дай з вушэй сваiх лапшы.
У цябе лапшы мяшок,
Дык насып мне, хоць кулёк”.

Вушаты: “Да мяне не сунь свой нос!
Лепш бы йшоý на сенакос.
Такiм носам без касы,
Я б касiý i без расы”.

Перасварацца суседзi
I iдуць дадому ледзьве.
Ноч не спяць, бо сорам душыць,
Зчырванелi нос ды вушы,

Цiск узняýся, сэрца б´ецца,
Хутчэй бы ранiцай сустрэцца,
Каб сказаць: “Прабач, сусед.
Сто гадоý жылi без бед,
I цяпер нашто журыцца,
Не патрэбна нам сварыцца?”

Вушаты: “Не такi твой нос i доýгi,
Каб ты iм змятаý падлогi”.
Насаты: “Не вялiкiя i вушы,
Каб збiваць iмi iгрушы”…

Перасварацца суседзi
I iдуць дадому ледзьве.
Заýтра вёска зноý ля лаýкi,
Будзе слухаць iх забаýкi.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Насаты ды Вушаты - Алег Старынчык