Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Каліна горкая



Цвіце каліна на падворку,
А хаты ўжо даўно няма.
Сумуе вёска на ўзгорку,
Бо хат жылых усяго адна.
Пусцеюць вёскі на Палессі.
Дзічэе яблыневы сад.
Другія вабяць моладзь высі,
Другі ў іх жыццёвы ўклад.
А вёска любіць працавітых,
Якім гул трактара што спеў,
Душой і шчырых, і адкрытых,
З вятрамі ў полі нараспеў.
Такіх цяпер зусім нямнога.
Яны надзея, соль зямлі.
І іх жыццёвая дарога
Кладзецца плугам па раллі.
…Старэюць вёскі ў адіноце.
Вакол хмызняк, вакол палі.
Цвіце каліна ў самоце.
Каліна горкая зямлі.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Каліна горкая - Наталля Каліцька