Верш Пад адзін грэбень
Цяпер ужо такіх выпадкаў мала.
Успомніўшы дзявочыя гады,
Жанчына ў полі раптам заспявала
Ад жалю ці ад нейкае бяды.
Узвілася песня, калыхнула далі,
Лягла на сэрца кропелькай цяпла.
А людзі колькі дзён яшчэ гадалі,
Дзе гэта Мар’я…”дыню наліла”.