Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Клічуць журавы

Клічуць журавы

Ізноу журавы над асеннім прасторам.
Кідаюць журботныя уніз галасы.
Вітаюць юнацтва, ды клічуць за мора,
Маркотай трывожаць дзявочыя сны.
У светлыя далі, за сонцам і ветрам,
Дзе суму маркотнасці месца няма
Запоунены зноем і радасцю лета.
Тут рэдкасным госцем – жанчына зіма

У безліч вандровак, вясны і настрою.
Вады незлічонасць і лішку цяпла.
Запал і натхненне вам дасць усе тое,
Чаго Беларусь у сабе не знайшла!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Клічуць журавы - Уладзімір Гайдук