Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Мінскія святы

“Мінус дваццаць. Ветрана. І снежна.
Вусцішна ад зімняга разбою…”–
верш даносам пішацца няспешна.
Добра й тое.

Добра, што находзіць шчэ натхненне.
Люты ў Мінску, А ў панельным доме
ўсе плюс дваццаць (можа, крыху меней)
для мяне і насякомых

(ачуняўшы, б”ецца ў шыбу муха).
Да вясны — зусім падаць рукою
праз мароз, вятрыску, завіруху…
Добра тое.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мінскія святы - Пiмен Панчанка