Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Муха

Шпарка не ляці да мёду,
Ведай ты аб гэтым, муха,
Мёд бароняць мухі злыя,
Раптам атрымаеш у вуха.

Ды ў гной ляцець не трэба,
Там табе няма што дзеяць,
Як залепіць нос ды вушы,
Адкладзе, як будуць сеяць.

Лепш сядзі ў хаце, муха,
З яблыкаў рабі варэнне,
Так пазбегнеш псіхаў, дурняў,
Дый зусім благіх здарэнняў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Муха - Яўген Герасіменка