Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне вашых вачэй ня трэба

Мне вашых вачэй ня трэба,
Яны навучыліся хлусіць.
Палі ўжо даўно без хлеба
І сеяць ніхто не мусіць.

Забыліся вы пра шчасце
У спыненых момантах дня.
Шукаеце там багацце
Даўно дзе яго няма

Будуеце хаты з краю
Высокі ставіце плот…
Даруй, так цябе успрымаю
Мой сціплы, глухi народ.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мне вашых вачэй ня трэба - Дзмітрый Белуш