Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У акно гляджу

Пісаць аб чым?..
Думкі няма.
Муза мяне
Знойдзе сама!

У акно гляджу –
Пра тое, што бачу, пішу.

За акном – вуліца,
Машыны і людзі на вуліцы,
Над ёю неба хмурыцца.

Хмары закрываюць сонца,
Яны плывуць і плывуць бясконца…

Але дажджу няма.
Прырода наша, яна,
Што робіць – знае сама.

Надвор’е заўжды
Успрымаю, як ёсць.
Ва ўсе перыяды
У прыроды я – госць.

Бог дае нам цяпло,
Дае дождж,
Дае святло
І дае жытло.

Я дзякую Богу
За ўсё, што ёсць!

21.07.2009 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У акно гляджу - Пётр Шакола