Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Гляджу я на азербайджанку

Гляджу я на азербайджанку,
Палошча яна бялізну.
Сонца далёкага ранку
Мяне нечакана пранізвае.

Бачыў аднойчы гвінейку,
Таўкла яна сорга ў ступе.
На успаміны нейкія
Сэрца азвалася стукам.

Спрадвечныя звычныя рухі,
Да болю знаёмыя жэсты.
Здаецца, вось гэтыя рукі
Кармілі мяне ў маленстве.

А вочы жаночыя свецяць
Усюды так мудра і добра:
Усе сялянкі на свеце
На маці маю падобны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Гляджу я на азербайджанку - Пiмен Панчанка