Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пойня

Поўны месяц у небе,
Учора прыкрыў зоры,
Быццам тое кола,
Нібы лодка ў моры.

Але калі лодка, –
Кола не патрэбна,
Бо плыве салодка,
Адлівае срэбрам.

Срэбра жоўты колер,
Выглядае смешна,
Толькі жартам у казках
Засталося месца.

Зараз казка ў небе,
Без дамоўных сродкаў,
Коціцца як кола,
Дый плыве як лодка.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пойня - Яўген Герасіменка