Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Купальская ночка

Кола палаючы коціцца – сонца,
Быццам ад смеху заходзіцца, сонца, –
Хутка надыдзе Купальская ночка,
Як і дагэтуль, потым бясконца…

Ой, дзяўчыночка, –
Купальская ночка!
Кветачкай ты ў карагодзе-вяночку.
Ой, дзяўчыночка, –
Купальская ночка!
Чый да твайго прытуліўся вяночка?

Вогнішча б’ецца, да зорачак рвецца,
Вогнішча, быццам вялікае сэрца.
Так і дзявочае сэрца трапеча,
Вырвецца птушкаю з клеткі, здаецца…

Ой, дзяўчыночка, –
Купальская ночка!
Чый да твайго прытуліўся вяночка?
Ой, дзяўчыночка, –
Купальская ночка!
Што ў тым вяночку так звоняць званочкі?

Дзеўкі ад хлопцаў жартоўна ўцякаюць, –
Зорачку шчасця у пушчы шукаюць.
Раптам знайшоўшы, –
Ў абдымках сціскаюць,
Вусенкі прагныя вусны шукаюць…

Ой, дзяўчыночка, –
Купальская ночка!
Ранак надыйдзе, а ты – жанчыночка.
Кветачкай шчасця –
Купальская ночка!
Зараз дачушку чакай, ці сыночка.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Купальская ночка - Станіслаў Валодзька
 »