Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Слава моцным!

Мы бачым, нашчадкі саслаблі
Мы бачым, як коціцца з гор,
Запавет перакуленай славы
Дзе здароўе было, зараз мор.

Нас у балоты хлусні цягне зман
Здань прарочага заспакаення.
Ужо бачны вялікі таран
Як агонь рассячэ азарэнне.

У хвалях аксамітавыя лодкі
Плывуць у невядомасць заходаў.
Прабачыце нас грозныя продкі
Мы адвыклі даўно ад паходаў.

Толькі выбар наш – смерць ці жыццё
Толькі падальнага – падпіхні.
Бо слабы памрэ ўсё адно
А народ свой усцеражы!

Мы бачым, боль як і страты
Мы бачым, як курчыцца хлус.
І тысячу разоў пракляты
Устае грозны брат беларус!

І прымае ён пост сваіх продкаў
Ён дакладны радзіма табе,
Заўсёды на варце ён законаў.
Асцярожнага бог сцеражэ.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Слава моцным! - Враціслаў Ветроврат